Апытанне грамадскай думкі 2020: Рэгіянальны агляд

16-06-2020
Апытанне грамадскай думкі, 2020 год: рэгіянальны агляд – даклад на англійскай мове
Апытанне грамадскай думкі, 2020 год: рэгіянальны агляд – даклад на англійскай…

Праект «EU NEIGHBOURS eas », у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем 2020 года,

  • 49% грамадзян усходніх краін-партнёраў успрымаюць Еўрапейскі саюз (ЕС) пазітыўна – на 4% больш за базавы паказчык 2016 года.
  • 70% грамадзян краін УП лічаць адносіны паміж ЕС і сваёй краінай “добрымі”.
  • 57% грамадзян краін УП ведаюць пра фінансавую падтрымку ЕС, 53% з іх лічаць, што падтрымка эфектыўная – на 10% больш, чым у 2016 годзе.
  • Больш за палову (53%) з тых грамадзян краін УП, якія ведаюць пра фінансавую падтрымку ЕС, могуць назваць прынамсі адну канкрэтную праграму, якую ў іх краіне фінансуе ЕС – гэта значна больш (+18%), чым у 2017 годзе.
  • Еўрапейскі саюз з'яўляецца міжнародным інстытутам з найбольшай ступенню даверу. ЕС адзіны міжнародны гулец, якому давярае большасць (60%) грамадзян Усходняга партнёрства. Узровень даверу вышэйшы ў Грузіі (69%), Украіне (66%), Малдове (63%) і Арменіі (60%), і ніжэйшы ў Беларусі (45%) і Азербайджане (41%).

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай.

Апытанне (палявыя працы) праводзілася ў перыяд з лютага па сакавік 2020 года (да наступлення крызісу, звязанага з COVID-19) на аснове асабістых інтэрв'ю сярод рэпрэзентатыўнай выбаркі з 1 000 чалавек у кожнай краіне.

Справаздачы і інфармацыйныя бюлетэні па краінах даступныя па спасылках:

Aрменія

Aзербайджан

Беларусь

Грузія

Рэспубліка Малдова

Украіна