Апытанне грамадскай думкі 2020: Беларусь

16-06-2020
Апытанне грамадскай думкі 2020: Беларусь
Апытанне грамадскай думкі, 2020 год: даклад па Беларусі на англійскай мове

Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2020 годзе:

  • 84% беларусаў ставяцца да Еўрапейскага саюза (ЕС) станоўча або нейтральна, 12% успрымаюць ЕС негатыўна.
  • 54% беларусаў лічаць адносіны з Еўрапейскім саюзам добрымі
  • 45% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС. Гэта больш, чым працэнт даверу Еўразійскаму эканамічнаму саюзу (39%).
  • 41% беларусаў ведаюць пра падтрымку ЕС, 52% з іх лічаць яе эфектыўнай.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай.

Апытанне (палявыя працы) праводзілася ў перыяд з лютага па сакавік 2020 года (да наступлення крызісу, звязанага з COVID-19) на аснове асабістых інтэрв'ю сярод рэпрэзентатыўнай выбаркі з 1 000 чалавек у кожнай краіне.

Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2020 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут.

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы