Паслы еўрапейскай моладзі святкуюць Дзень Святога Валянціна, запрашаючы новых удзельнікаў

14-02-2021
Photo: European Union
Photo: European Union

Ініцыятыва ЕС для краін Усходняга партнёрства "Паслы еўрапейскай моладзі" (YEAs) святкуе Дзень Святога Валянціна ў гэтым годзе, запрашаючы новых маладых людзей далучацца да гэтай сеткі.

Ініцыятыва YEAs прапануе членам сваёй сеткі магчымасці для валанцёрства, кар'ернага росту і моладзевага лідарства. Дзякуючы разнастайнай анлайн- і афлайн- дзейнасці, YEAs развіваюць моладзевае супрацоўніцтва ў сваіх мясцовых супольнасцях, умацоўваюць узаемапаразуменне, дапамагаюць фармаваць бачанне ЕС і яго ўзаемінаў са сваімі ўсходнімі суседзямі.

Заяўкі прымаюцца ад ўсіх ахвотных ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. 

З моманту запуску праграмы ў 2016 годзе, многія студэнты, маладыя спецыялісты і лідары сталі валанцёрамі і прысвяцілі свой час, каб  быць Пасламі еўрапейскай моладзі, арганізаваўшы сотні мерапрыемстваў, далучыўшыся да міжнародных імпрэзаў або узаемадзейнічаючы з паміж сабой у рамках Сеткі “Моладзь еўрапейскіх суседзяў на Facebook, якая знітоўвае паміж сабой больш за 8000 удзельнікаў.

На дадзены момант ва ўсіх шасці ўсходніх краінах-партнёрах, у 27 дзяржавах-членах ЕС і Вялікабрытаніі, дзейнічаюць YEAs, якія прадстаўляюць больш за 34 розных нацыянальнасцяў.

Ініцыятыва YEAs была распачатая ў чэрвені 2016 года як частка праекта "Усходнія суседзі ЕС"' у рамках праграмы ЕС "Адкрытае суседства". Cістэма падачы заявак была зачыненая ад лістапада мінулага года, калі афіцыйна завяршылася праграма ЕС "Адкрытае суседства". Пачынаючы з гэтага года, YEAs з'яўляюцца часткай новай Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмы ЕС для краінаў Усходняга суседства на перыяд з 2020 па 2024 год.

Даведацца больш:

Пра ініцыятыву YEAs і як падаць заяўку

Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі

Послы европейской молодежи в Беларуси