Будзь у курсе з EU Neighbours East! Камунікацыйную праграму ЕС падоўжылі на чатыры гады

13-01-2021
Photo: European Union
Photo: European Union

У пачатку 2021 года стартаваў новы этап праекта «Усходняе суседства ЕС» (EU Neighbours East). Яго мэта — палепшыць успрыняццё Еўрасаюза ў шасці ўсходніх краінах-партнёрах: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне, а таксама працягваць інфармаваць жыхароў гэтых краін пра дасягненні і адчувальныя вынікі супрацоўніцтва з ЕС ва Усходнім партнёрстве.

Новая рэгіянальная камунікацыйная праграма ЕС для Усходняга суседства разлічаная на 4 гады і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй. Яна будзе пашыраць папулярнасць брэнда ЕС Neighbours East.

Праграма будзе грунтавацца на камунікацыйных кампаніях, інфармаванні пра дзейнасць ЕС як непасрэдна на месцах, так і праз анлайн-платформы: сайт «Усходняе суседства ЕС» і сацсеткі.

Абапіраючыся на папярэднія дасягненні, новы этап праекта працягне пашыраць дыялог, развіваць сетку Паслоў еўрапейскай моладзі і ўзаемадзейнічаць з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі, каб ахапіць як мага больш людзей.

Праект «Усходняе суседства ЕС» дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС у краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС.

Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.