Як ЕС падтрымлівае СМІ ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне?

07-05-2020
Як ЕС падтрымлівае СМІ ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне?
1. Чым займаецца Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі?

Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі (ЕФД) —  гэта незалежная грантавая арганізацыя, створаная ў 2013 годзе Еўрапейскім саюзам і дзяржавамі-членамі ЕС як аўтаномны міжнародны мэтавы фонд для развіцця дэмакратыі ў краінах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (Усходняе партнёрства (УП), Блізкі Усход і Паўночная Афрыка (MENA), на Заходніх Балканах і ва ўсім свеце.

 

EED

ЕФД падтрымлівае арганізацыі грамадзянскай супольнасці, прадэмакратычныя рухі, грамадзянскіх і палітычных актывістаў, а таксама незалежныя медыя-платформы і журналістаў, якія працуюць на карысць паўставання плюралістычнай, дэмакратычнай палітычнай сістэмы. На падтрымку могуць разлічваць у тым ліку новыя або незарэгістраваныя арганізацыі, нефармальныя платформы, моладзевыя групы і індывідуальныя асобы. У прыватнасці, ЕФД падтрымлівае тых, хто не можа быць падтрыманы іншымі донарамі і існуючымі праграмамі ЕС. Падтрымка абумоўліваецца прыхільнасцю да дэмакратычных каштоўнасцей, павагай правоў чалавека і спавяданнем прынцыпаў негвалтоўнага дзеяння.

2. Як ЕФД дапамагае СМІ?

ЕФД падтрымлівае стварэнне, выжыванне і развіццё мясцовых сродкаў масавай інфармацыі як незалежных і якасных каналаў камунікацыі, неабходных для забеспячэння плюралізму сродкаў масавай інфармацыі і доступу грамадскасці да незалежнай і альтэрнатыўнай інфармацыі. Гэта тычыцца ўсіх тыпаў СМІ, ад новых стартапаў да буйных прафесійных СМІ, і можа ахопліваць як асобных блогераў, так і лічбавыя платформы, як індывідуальных крытыкаў, так і інавацыйныя навінавыя і інфармацыйныя агенцтвы.

Грантавае фінансаванне шырокага кола ініцыятыў накіравана на падтрымку і развіццё незалежных навінавых агенцтваў, аказанне дапамогі журналістам і СМІ, якія дзейнічаюць у рэпрэсіўным асяроддзі, або падтрымку новых СМІ.

Фармальных рамак фінансавання няма. Заяўкі, як правіла, тычацца сум ад 10 000 да 150 000 еўра, але гранты могуць выдзяляцца як меншыя, так і большыя за гэтыя рамкі. У сярэднім, падтрымка ад ЕФД вагаецца ў дыяпазоне ад 40 000 да 60 000 еўра.

Летась 32% усіх ініцыятыў, што фінансуюцца ЕФД, паходзіла з рэгіёна Усходняга партнёрства, а прыкладна траціна ўсяго партфеля фінансавання ЕФД прыпадае на СМІ. Падтрымка з боку ЕФД імкнецца запоўніць прабелы ў сферах, якія не падтрымліваюцца іншымі донарамі.

ЕФД падтрымлівае новыя СМІ, што выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і сацыяльныя медыя, ужываючы інавацыйныя метады. Фонд таксама дапамагаў ужо дзейным навінавым выданням дыверсіфікаваць свае прадукты, у тым ліку уводзячы анлайн-прадукты, такіхя як падкасты. ЕФД прадастаўляе асноўнае фінансаванне СМІ, якія вядуць барацьбу за выжыванне, а таксама рэсурсы для працягу грунтоўных журналісцкіх расследаванняў. Акрамя таго, ідзе падтрымка арганізацыям, якія аказваюць юрыдычную дапамогу журналістам і садзейнічаюць свабодзе выказвання меркаванняў.

Сярод праектаў, якія атрымліваюць фінансаванне зараз, ёсць беспартыйны інтэрнэт-партал ЗМІСТ, створаны маладой камандай з украінскага горада Палтава, незалежнае ProTV з Малдовы (атрымала грант ЕФД для забеспячэння бесперапыннай працы падчас наступных парламенцкіх і мясцовых выбараў), а таксама няўрадавая арганізацыя «Журналісты за правы чалавека», якая дзякуючы журналісцкім расследаванням высвятляе парушэнні, што адбываюцца ў ваенных установах Арменіі.

Дадатковыя прыклады падтрыманых медыя-грантаў можна знайсці на інтэрнэт-старонцы ЕФД. А яшчэ можна пазнаёміцца з асобнымі грантаатрымальнікамі, якія распавядаюць свае гісторыі.

Фонд падтрымкі крэатыўнага кантэнту (Creative Content Support Fund) — праект ЕФД, ад моманту свайго стварэння ў 2016 годзе спрыяе павышэнню даверу і збалансаванасці СМІ ў краінах Усходняга партнёрства і за іх межамі, умацоўваючы незалежныя рускамоўныя СМІ ў рэгіёне. На сённяшні дзень Фонд падтрымкі крэатыўнага кантэнту падтрымаў больш за 100 грантаў для 20+ медыя-платформ на агульную суму 6,4 мільёна еўра. 2019 год адзначыўся новым этапам у развіцці гэтага Фонду — ён быў зарэгістраваны як некамерцыйны фонд у Бельгіі. ЕФД працягвае ўдзельнічаць у працы Фонду і мае сваё прадстаўніцтва ў яго Кіраўнічай радзе. Каб даведацца больш пра гранты ад Фонду падтрымкі крэатыўнага кантэнту, асаблівасці падачы заявак і падтрыманыя праекты, наведайце інтэрнэт-сайт.

3. Адкуль бярэцца фінансаванне?

Бюджэт ЕФД фінансуюць дваццаць тры еўрапейскія краіны, якія з'яўляюцца членамі Кіраўнічай рады, і Еўрапейская камісія. Канада робіць свой унёсак праз спецыяльны грант для Украіны.

4. Якія СМІ могуць падаваць заяўкі і якім чынам?

ЕФД фінансуе любыя адпаведныя мясцовыя СМІ, уключаючы блогераў, лічбавыя платформы, тэлевізійныя станцыі, радыёстанцыі і іншыя незалежныя навінавыя і інфармацыйныя каналы.

ЕФД можа аказваць падтрымку індывідуальным асобам і незарэгістраваным групам, а таксама дзеючым СМІ, падтрымліваюцца ў тым ліку і бягучыя выдаткі (заработная плата, офісныя выдаткі і выдаткі на сувязь).

Звярнуцца па падтрымку вельмі проста. Наведайце інтэрнэт-сайт ЕФД і націсніце кнопку «падаць заяўку на падтрымку». Вы пяройдзеце на бяспечны партал-прыкладанне, дзе можаце знайсці форму заяўкі і рэкамендацыі.

ЕФД разглядае заяўкі на падтрымку на рэгулярнай аснове, таму заяўнікі могуць падаваць свае прапановы ў любы час — няма конкурсаў для падачы заявак і вызначаных тэрмінаў

Заяўнікі, чыя бяспека падлягае асаблівай рызыцы, могуць выкарыстоўваць асобную бяспечную сістэму для шыфравання і падачы заяўкі непасрэдна на адрас grants@democracyendowment.eu.

5. Якія асноўныя крытэрыі адбору?

ЕДФ надае асаблівую ўвагу выпадкам, калі адміністрацыйныя, прававыя, сацыяльныя і палітычныя бар'еры перашкаджаюць развіццю грамадзянскай супольнасці і СМІ. ЕФД у рамках сваёй дзейнасці прымае на сябе значныя палітычныя і аперацыйныя рызыкі.

Галоўная адметная рыса фонду заключаецца ў яго здольнасці працаваць у цяжкіх умовах, у якіх не могуць працаваць іншыя донары. Фонд часта працуе з невялікімі, маладымі групамі, якія спрыяюць дэмакратызацыі грамадства. ЕФД дапамагае ім нарошчваць патэнцыял, каб пасля яны змаглі падаць заяўку на больш буйныя схемы фінансавання.

ЕФД часта падтрымлівае незалежныя медыя, якія эксперыментуюць з інавацыйнымі ідэямі, ахопліваюць пэўныя мэтавыя аўдыторыі і спрыяюць плюралізму СМІ. У залежнасці ад кантэксту, падтрымку могуць атрымаць прафесійныя незалежныя СМІ, якія працуюць у складаных умовах, калі ім даводзіцца змагацца за выжыванне.

ЕФД прымае заяўкі ад незалежных медыя, якія шукаюць рэсурсы для запуску новых каналаў або прадуктаў, маюць патрэбу ў падтрымцы для развіцця або выжывання, і не маюць доступу да іншых формаў донарскага фінансавання.

6. Як ідзе працэдура адбору?

Медыя-арганізацыі або прыватныя асобы могуць падаць заяўку непасрэдна праз інтэрнэт-старонку ЕФД па адрасе: www.democracyendowment.eu. У ЕФД няма фіксаванага графіку, заяўкі на фінансаванне прымаюцца і разглядаюцца ў любы час.

Вы атрымаеце аўтаматычнае электроннае паведамленне — пацверджанне атрымання вашай заяўкі, а менеджары праграм ЕФД звернуцца ў медыя-арганізацыі па дадатковую інфармацыю ў рамках строгай працэдуры праверкі кандыдатаў. ЕФД імкнецца даць заяўнікам канчатковы адказ цягам 12 тыдняў.

Рашэнні аб фінансаванні прымаюцца выканаўчым камітэтам ЕФД на яго чарговых пасяджэннях пасля ацэнкі, праведзенай Сакратарыятам ЕФД у адпаведнасці з мандатам арганізацыі. Наколькі гэта магчыма, ЕФД старацца падтрымліваць геаграфічны баланс у размеркаванні сродкаў паміж паўднёвымі і ўсходнімі краінамі-суседзямі.

У выключных сітуацыях ЕФД можа апрацоўваць абмежаваную колькасць заявак у тэрміновым парадку. Каб зрабіць запыт пра экстранную падтрымку, трэба паставіць галачку ў ніжняй частцы поля і даць кароткае тлумачэнне, чаму ваш запыт з'яўляецца тэрміновым, а таксама магчымыя наступствы, калі вы не атрымаеце фінансаванне ў тэрміновым парадку.

7. Якія СМІ ўжо атрымалі фінансаванне?

Фінансаванне СМІ складае каля траціны ўсіх ініцыятыў, падтрыманых ЕФД. Больш поўную інфармацыю пра СМІ, якія атрымалі падтрымку, можна знайсці на інтэрнэт-старонцы ЕФД.

Для атрымання дадатковай інфармацыі і прыкладаў падтрымкі ЕФД для СМІ, загрузіце SUPPORTING MEDIA FOR DEMOCRACY (Падтрымка СМІ дзеля дэмакратыі), справаздачу аб працы ЕФД ў сферы незалежных СМІ.

 

8. Ці праводзіць ЕФД іншыя віды дзейнасці для СМІ, такія як трэнінгі, канферэнцыі, семінары для журналістаў?

Многія грантаатрымальнікі ЕФД ладзяць мерапрыемствы для СМІ, такія як трэнінгі, канферэнцыі і семінары, і звяртаюцца ў ЕФД па грантавую падтрымку на такую дзейнасць. Наўпрост ЕФД не аказвае такой тэхнічнай дапамогі.