Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта дынамічная еўрапейская сетка, якая аб'ядноўвае актыўную моладзь ад 16 да 26 гадоў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі.

Яны разам распавядаюць пра супрацоўніцтва з ЕС у рэгіёне, дапамагаюць у распрацоўцы моладзевай палітыкі і працуюць на карысць будучыні.
Ініцыятыва ўзнікла ў 2016 годзе ў рамках праекта «Усходняе суседства ЕС» (праграма «Адкрытае суседства»).
У 2021 годзе налічвацца ўжо некалькі сотняў паслоў, моладзі з шасці краінаў Усходняга партнёрства, 27-мі дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі, якія прадстаўляюць больш за 30 розных нацыянальнасцяў.
Паслы еўрапейскай моладзі – гэта студэнты, маладыя спецыялісты і моладзевыя лідары. Яны выступаюць валанцёрамі і ўдзельнічаюць у сотнях мерапрыемстваў па ўсіх краінах-удзельніцах і анлайн. Націсніце тут, каб убачыць іх ПРОФІЛІ.
Ініцыятыва YEAs прапануе членам сваёй сеткі магчымасці для валанцёрства, кар'ернага росту і моладзевага лідарства. Яны робяць свой унёсак і бяруць удзел у:
-
Мерапрыемствах ЕС, уключаючы еўрапейскія моладзевыя форумы, канферэнцыі Усходняга партнёрства, навучальныя візіты і семінары ЕС па ўсім рэгіёне і ў дзяржавах-членах ЕС
-
Экспертных трэнінгах, каб даведацца пра ключавыя тэмы ЕС непасрэдна ад экспертаў, якія займаюцца імі штодня, уключаючы афіцыйных прадстаўнікоў ЕС, дыпламатаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і бізнесу.
-
Трэнінгах YEA дзе трэнерамі, настаўнікамі або кансультантамі могуць выступаць самі маладыя паслы. Яны дзеляцца сваімі ведамі і досведам з аднагодкамі.
-
Мясцовых грамадскіх імпрэзах і актыўнай дзейнасці анлайн — гутаркі, семінары, марафоны ідэй, віктарыны, сустрэчы, школьныя візіты, кірмашы, дні Еўропы ці «жывыя» дэбаты ў Instagram, анлайн-бінга, кампаніі ў сацыяльных сетках, влогі, тэйковеры і шмат чаго іншага.
Як Пасол еўрапейскай моладзі, вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі і развіваць асабістыя навыкі. Вы пазнаёміцеся з іншымі маладымі людзьмі з вашай краіны і іншых краін, якія маюць тыя ж ідэі і інтарэсы, што і вы. Вы будзеце падарожнічаць па ўсёй краіне і размаўляць з іншымі людзьмі пра Еўрапейскі саюз, яго партнёрства з вашай краінай і магчымасці, якія ён прапаноўвае. Усё гэта дапаможа вам палепшыць свае навыкі каманднай працы, рашэння праблем, працы з людзьмі і лідарства. Гэта важныя надпрафесійныя навыкі для вашай будучай кар'еры!
Актыўнасць у сваёй супольнасці дасць магчымасць паказаць сябрам, сям'і і краіне, у якой супольнасці вы хацелі б жыць. Вы зможаце пашырыць магчымасці людзей вакол вас і аказваць уплыў на іх жыццё!
І ў рэшце рэшт самае галоўнае, як Пасол еўрапейскай моладзі, вы атрымаеце магчымасць завесці сяброў, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам або проста адкрыць для сябе і навакольны свет!
Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» з'яўляецца добраахвотнай, узнагароджанне не прадугледжваецца.
Выдаткі на арганізацыю дзейнасці YEAs пакрываюцца праектам «Усходняе суседства ЕС». Гэта ўключае, напрыклад, арганізацыю наведванняў школ і універсітэтаў для правядзення інтэрактыўных семінараў, экалагічныя мерапрыемствы, такія як пасадка дрэў, ўдзел у міжнародных мерапрыемствах за мяжой і многае іншае.
Можна падаваць заяўку, калі:
-
ты грамадзянін адной з шасці дзяржаў-членаў ЕС або ўсходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна)
-
табе ад 16 да 26 гадоў
-
у цябе добры ўзровень англійскай мовы
-
ты цікавішся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і сваёй краінай
-
ты цікавішся грамадскай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовы дзяліцца ведамі, вопытам і інфармацыяй
-
ты хочаш, каб твая супольнасць і краіна развіваліся
-
цябе цікавіць валанцёрская дзейнасць, ты гатовы прысвяціць час грамадзянскай актыўнасці.
З поўнымі крытэрамі адбору і часта задаванымі пытаннямі можна азнаёміцца тут.
Каб падаць заяўку, трэба ЗАПОЎНІЦЬ КАРОТКУЮ ФОРМУ ТУТ.
Пасля атрымання інфармацыі нашы нацыянальныя каардынатары Паслоў еўрапейскай моладзі звяжуцца з вамі і пракансультуюць пра наступныя крокі.
У цэлым працэс падачы заяўкі просты і складаецца з запаўнення формы выказвання зацікаўленасці, актыўнага ўдзелу ў дзейнасці YEAs і ўступнай сесіі для кандыдатаў YEAs, праходжання кароткага тэсту, запаўнення анкеты і падтрымання сувязі з нацыянальным каардынатарам Паслоў еўрапейскай моладзі.
Мы прымаем новых кандыдатаў чатыры разы на год, у канцы кожнага квартала, але вы ўжо пачаць дзейнічаць, калі ваша кандыдатура разглядаецца.
Каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі, трэба прайсці пэўныя этапы. Першы з іх — выказаць зацікаўленасць. Неўзабаве пасля гэтага з вамі звяжацца нацыянальны каардынатар Паслоў еўрапейскай моладзі. Потым вы павінны будзеце браць актыўны ўдзел у імпрэзах YEAs і ўступнай сесіі для кандыдатаў YEAs, прайсці кароткі тэст, запоўніць анкету і звязацца з нацыянальным каардынатарам Паслоў еўрапейскай моладзі. Заключны этап - гэта зацвярджэнне. На гэтым этапе, акрамя ацэнкі ад праекта "Усходняе суседства ЕС", ваша кандыдатура будзе прааналізаваная і ухваленая некалькімі зацікаўленымі бакамі, такімі як Прадстаўніцтва ЕС у вашай краіне і Еўрапейская камісія. Можа здацца, што гэты працэс зойме трохі часу, але гэта прасцей, чым здаецца!
Новыя Паслы моладзі будуць зацвярджацца чатыры разы на год, у канцы кожнага квартала. Колькі часу працэс зойме асабіста ў цябе залежыць ад твайго прагрэсу, а таксама ад таго, у які час года была пададзеная заяўка. Гэта можа быць ад аднаго да трох месяцаў максімум.
У Беларусі 44 Паслоў еўрапейскай моладзі. Каб пазнаёміцца з імі, націсні тут!
На сённяшні дзень YEAs у Беларусі арганізавалі і прынялі ўдзел у больш чым 50 мерапрыемствах. Напрыклад, нядаўна Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі ў Беларусі канферэнцыю “Прастора магчымасцей”, дзе расказвалі пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці ў ЕС для маладых беларусаў. Яны таксама падрыхтавалі гайд для старшакласнікаў і студэнтаў, каб дапамагчы ім арыентавацца ў інфармацыі.
Прыклады мерапрыемстваў
-
наведванне школ і універсітэтаў для абмену ведамі пра ЕС і магчымасці, якія ён прапануе моладзі
-
мерапрыемствы па ахове навакольнага асяроддзя
-
міжнародныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, звязаныя з грамадскай дыпламатыяй
-
сацыяльныя пытанні
Вы можаце ўбачыць іх у дзеянні тут
ТАК! Нават калі ты не Пасол еўрапейскай моладзі, можна прыняць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных YEAs! Цікава? Калі так, то вось як можна атрымліваць актуальную інфармацыю:
-
Упадабайце і далучыцеся да афіцыйных старонак EU NEIGHBOURS у Facebook і Instagram – мы рэгулярна паведамляем пра новыя магчымасці далучыцца да дзейнасці Паслоў еўрапейскай моладзі ў вашай краіне!
-
Далучайцеся да сеткі "Маладыя еўрапейскія суседзі" ў Facebook – будзьце ў курсе дзейнасці Паслоў еўрапейскай моладзі, даведайцеся пра новыя магчымасці для вас і далучайцеся да конкурсаў і віктарын!