Ніхто не хоча засмечваць стужку навін у сацсетках сваіх сяброў тэорыямі змовы або дэзынфармацыяй. Вось спіс, каб пераканацца, што вы не патрапілі ў пастку дэзынфармацыі!
ПРАВЕРЦЕ АДРАС
- Людзі часам памыляюцца, калі набіраюць адрас інтэрнэт-старонкі. Ведаючы пра гэта, ашуканцы ствараюць падробленыя сайты, якія могуць выглядаць як рэальныя, добра вядомыя выданні.
- bbcnews1.com выглядае нізкапробным у параўнанні з рэальным bbc.com/news, прычым, калі сайт сканчваецца на .info або .com, усё можна быць не так проста. Каб пазбегнуць падобных памылак, дадайце ў закладкі свае любімыя крыніцы інфармацыі або ўвядзіце назву навінавага сайта ў пошукавую сістэму.
- Калі перад вамі гіперспасылка ў электроннай пошце або ў сацыяльных сетках, навядзіце курсор мышкі на спасылку, перш чым націснуць на яе. Тады вы ўбачыце ўвесь адрас і праверыце, ці ведаеце гэты дамен. Такі крок таксама дапаможа абараніць вашыя прылады ад шкодных праграмам.
ПРАВЕРЦЕ ЗМЕСТ
- Навіны часта бываюць даволі сумнымі, за рэдкімі выключэннямі, напрыклад, калі двое хлопцаў выратавалі сабаку з ледзяной вады, а ён апынуўся ваўком. Гісторыя пра алтарных служкаў, якія закладаюць марыхуану ў кадзіла, амаль настолькі ж цікавая, але гэта, на жаль, фэйк. Калі першае ўражанне адносна праўдзівасці гісторыі не вельмі пэўнае, абавязкова праверце змест іншымі спосабамі.
- Калі вы чытаеце артыкул з невядомай крыніцы, праверце яго змест на адпаведнасць галіновым стандартам прафесійнай журналістыкі па прыкладу «Бі-бі-сі», «Дойчэ Вэле» або «Нью Ёрк Таймз». Часам могуць дапамагчы інтэрнэт-старонкі міністэрстваў або ўрадавых устаноў.
- І не, вялікая колькасць падпісчыкаў не абавязкова азначае, што акаўнт у сацыяльных сетках з'яўляецца надзейнай крыніцай.
- Часам усплываюць артыкулы шматгадовай даўніны і потым выкарыстоўваюцца па-за сваім кантэкстам, альбо ў першапачатковым выглядзе, альбо ў зменай форме. Заўсёды правярайце дату публікацыі і звяртайце ўвагу на інфармацыю або статыстыку, якія састарэлі.
НЕ ПАДДАВАЙЦЕСЯ НА МАНУ
- Ілжывая або зманлівая інфармацыя можа быць практычна пра што заўгодна. У дачыненні, напрыклад, да каранавіруса былі артыкулы, у якіх ілжыва сцвярджалася, што COVID-19 — гэта біялагічная зброя, распрацаваная ў лабараторыі, — ці то ЗША, «глыбінным дзяржаўным апаратам» або Джорджам Сорасам — з мэтай усталявання мікрачыпаў у галовах людзей і кантролю над насельніцтвам свету.
- Артыкул, у якім сцвярджаецца, што за падзеяй стаіць таемная група са злым намерам, павінен адразу ж выклікаць сумнеў. Сумнеў будзе яшчэ мацнейшы, калі паводле артыкула:
- Нічога выпадкова не адбываецца.
- Усё не так, як здаецца.
- Усё ўзаемазвязана.

- Акрамя таго, майце на ўвазе, што калі дзяліцца артыкуламі, якія ілжыва сцвярджаюць, што каранавірус можна вылечыць з дапамогай фізіялагічнага раствору або імбіру, могуць быць сур'ёзныя наступствы для грамадскага здароўя, паколькі гэта можа падштурхнуць людзей ігнараваць аўтарытэтныя медыцынскія рэкамендацыі.
ПРАВЕРЦЕ САМО ВЫДАННЕ
- Вартыя даверу прафесійныя СМІ не патураюць тэорыям змовы, а аднабаковыя меркаванні змяшчаюць там, дзе ім належыць быць: у аўтарскія калонкі.
- Аўтарытэтная журналістыка прытрымліваецца вызначаных прафесійных стандартаў: для збалансаванай падачы матэрыялу ў артыкуле павінна быць больш за адну крыніцу, павінны быць прадстаўленыя супрацьлеглыя пункты гледжання.
- Калі ёсць сумневы, паглядзіце раздзелы «Пра выданне» і «Кантакты». Калі навінавае выданне сапраўды надзейнае, то вы знойдзеце спіс журналістаў, якія там працуюць і празрыстую інфармацыю пра арганізацыю і яе фінансаванне.
- У выпадку прэтэнзій дэзынфармацыйныя крыніцы часта карыстаюцца прыёмамі зваротнай логікі і могуць паспрабаваць даказаць, што гэта не яны, а вы блытаеце ці дэзынфармуеце іншых. Як бліскуча напісаў Дарт Пуцін у Твітэры: «калі гэта выглядае як качка, кракае як качка, адмаўляе, што яно — качка, патрабуе, каб вы даказалі, што гэта качка, абвінавачвае вас у тым, што вы качка, кажа, што ваш сабака — качка, што котка вашага сябра —качка і што ўсе тры вышэйзгаданыя «качкі» — гэта качкі-русафобы, тады гэта крамлёўская качка».
ПРАВЕРЦЕ АЎТАРА
- Вы ведаеце аўтара гэтага артыкула? Ці можна знайсці яго папярэднія працы? У паважанага журналіста заўсёды ёсць паслужны спіс.
- Калі ёсць сумневы, пашукайце на сайтах праверкі дадзеных імя аўтара або ключавыя словы ці падзагалоўкі артыкула. Дэзынфармацыя таксама пакідае след.
- Ці такі журналіст наогул існуе? Некаторыя нядобрасумленныя аўтары публікуюцца пад выдуманым імем.



ПРАВЕРЦЕ КРЫНІЦЫ
- Часам эксперт — гэта не зусім эксперт, а хутчэй «эксперт», які адначасова спецыялізуецца, напрыклад, на «глыбінным дзяржаўным апараце», старажытных прышэльцах і знешняй палітыцы.
- А часам аналітычныя цэнтры, якія мусілі б распаўсюджваць прагрэсіўныя ідэі і крытычную думку, — гэта проста старыя добрыя пракрамлёўскія арганізацыі
- Калі ў гісторыі толькі ананімныя крыніцы, ці не згадваецца ўвогуле ніякіх крыніц, — гэта нагода для сумневаў.
ПРАВЕРЦЕ ЗДЫМКІ
- Ужо не заўсёды можна верыць таму, што бачыш на свае вочы. Часам выкарыстоўваюцца здымкі з іншай краіны або старыя здымкі выкарыстоўваюцца ў зусім іншым кантэксце. Такія выявы пасля выкарыстоўваюць як «доказ», што адбыўся мітынг супраць абмежаванняў у сувязі з каранавірусам, або супраць НАТА, хоць ніякага мітынгу не было.
- Праверце, ці здымак выкарыстоўваўся раней — загрузіце яго ў Google Reverse Image Search або TinEye.
- Калі змяніць кампазіцыю, вугал, або проста абрэзаць здымак, натоўп можа выглядаць вялізным або маленькай групай людзей. І нарэшце, вядома ж, ёсць безліч праграм для рэдагавання выяў...
- Сітуацыя з відэа не лепшая, бо і простыя фэйкі, і тэхналогія «глыбокіх фэйкаў» штодня становяцца ўсё больш даступнымі. Паглядзіце гэтыя артыкулы ў The Wall Street Journalі The New York Times.
ПАДУМАЙЦЕ, ПЕРШ ЧЫМ ДЗЯЛІЦЦА
- Сэнс загалоўка ў тым, каб хацелася на яго клікнуць. Проста не вядзіцеся на прынаду (клік), спачатку прачытайце артыкул (і толькі потым падзяліцеся ім)!
- Калі вы бачыце нешта вельмі папулярнае ў сацыяльных сетках, сцеражыцеся ботаў! Ёсць усе падставы для падазрэнняў, калі на акаўнце публікуецца больш, чым публікаваў бы чалавек, калі там праблемы з мовай або сінтаксісам ці няма магчымасці распачаць размову.
- І не, калі ўсе дзеляцца навіной, аўтаматычна не азначае, што гэта праўда. На самай справе гэта нават не азначае, што навіна папулярная, паколькі купіць 50000+ упадабанняў, «падзяліцца допісам», рэтвітаў і праглядаў каштуе ўсяго пару сотняў еўра.

- Дэзынфармацыя часта скіраваная на эмоцыі, апелюючы да нашых пачуццяў несправядлівасці, страху, пільнай патрэбы, агіды і іншых негатыўных пачуццяў. Малюнкі, смайлікі і моцныя загалоўкі дапаўняюць эмацыйнае пасланне артыкула або допіса ў сацыяльных сетках. Звярніце ўвагу, як гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца ў спалучэнні адзін з другім, каб перадаць канкрэтнае пасланне.
- Жарты і сатыра маюць свае ўласныя спосабы выказвання і не абавязкова павінны грунтавацца на фактах. Менавіта таму яны ўласна і з'яўляюцца жартамі або сатырай. Можна пасмяяцца, але нельга ставіцеся да іх як да раскрытай праўды.
- Калі вы хочаце праверыць свае навыкі, паспрабуйце сілы ў тэсце EUvsDisinfo, каб праверыць, ці можаце вы адрозніваць рэальныя навіны, сатыру і дэзынфармацыю.
ПАГЛЯДЗІЦЕ, ШТО РОБЯЦЬ СЛУЖБЫ ПРАВЕРКІ ФАКТАЎ
База дадзеных аб дэзынфармацыі пра каранавірус – FIRSTDRAFT
службы праверкі фактаў: Polygraph, StopFake, Snopes, і Politifact
Зайдзіце мясцовую службу ў спісе ці пашукайце тут арганізацыі, якія працуюць разам з Facebook
Анлайн расследаванні – Bellingcat
Выкрыццё і тлумачэнне дэзынфармацыі – Digital Forensics Lab
Еўрапейскія ініцыятывы:
база дадзеных EUvsDisinfo
Еўрапейская камісія: Еўраміфы
Мазгавы цэнтр Еўрапейскага парламента па дэзынфармацыі
Еўрапейскія выбары 2019
Калі трэба дадатковая інфармацыя, вось спіс да чытання. Калі адчуваеце, што ведаеце ўсё, што мы тут напісалі, і нават болей, падзяліцеся ведамі з іншымі!
Артыкул апублікаваны на англійскай і рускай мовах euvsdisinfo.eu