Ты таксама зможаш! Як ЕС падтрымлівае жаночае прадпрымальніцтва ў Беларусі
1. Я хачу пачаць свой бізнес, але не ўпэўненая, што мая ідэя спрацуе. Хто можа мне даць параду?

Еўрапейскі саюз актыўна дапамагае развівацца новым кампаніям, асабліва, калі яны належаць жанчынам. Шматлікія праграмы разлічаны на жанчын з рэгіёнаў, якія не мелі папярэдняга досведу вядзення бізнесу.

Women

Вось некалькі прыкладаў даступнай падтрымкі:

Праграма Mayors for Economic Growth разам з мясцовымі ўладамі развівае эканоміку рэгіёнаў і стварае працоўныя месцы. У Беларусі ў гэтай праграме ўдзельнічаюць дзясяткі мясцовых адміністрацый. У трох з іх ужо запушчаныя пілотныя праекты, якія прапануюць навучанне і дапамогу ў развіцці бізнесу.

Праекты рэалізуюцца ў Глыбоцкім раёне, Слаўгарадзе і ў Брагінскім раёне.

У 2019 годзе запушчаны новы праект стварэння і пашырэння магчымасцей працаўладкавання на мясцовым узроўні. Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" працуе ў 12 пілотных раёнах: Браслаў і Орша (Віцебская вобласць), Хоцімск і Быхаў (Магілёўская вобласць), Жлобін, Хойнікі і Брагін (Гомельская вобласць), Бяроза і Кобрын (Брэсцкая вобласць), Ліда (Гродзенская вобласць), Маладзечна і Барысаў (Мінская вобласць). Яго мэта – дапамагаць малому бізнесу і прадпрымальнікам, а таксама стварыць інкубатары і распрацаваць сістэму мікрафінансавання для МСП і сацыяльных прадпрыемстваў.

Для маладых жанчын, асабліва з малазабяспечаных сем'яў, два праекты EU4Youth - "Ад працаўладкавання да стабільнасці" і "Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання" – забяспечваюць навучанне прадпрымальніцтву і настаўніцтва. З 2018 па 2020 гады 2,217 маладых жанчын з Беларусі ўзялі ўдзел ў трэнінгах і семінарах у рамках праектаў EU4Youth, а 43 сталі самазанятымі пасля атрымання падтрымкі.

Калі вы жывяце ў рэгіёне даліны ракі Ясельда, фінансаваны ЕС праект (Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва) падтрымлівае ініцыятывы ў сферы ўстойлівага развіцця ад жыхароў гэтага рэгіёну, а 8 мясцовых клубаў развіцця прапануюць падтрымку ў развіцці бізнесу і павышэнні кваліфікацыі.

2. Парады, вядома, неабходныя, але каб пачаць сваю справу, патрэбныя грошы. Як я магу атрымаць фінансаванне, калі ў мяне няма ні ўласных сродкаў, ні патрэбнага вопыту?

Не існуе асобных грантаў для адкрыцця бізнесу. Аднак усе пералічаныя праекты прапануюць навучанне і кансультацыі, якія дапамогуць знайсці фінансаванне – напрыклад аформіць заяўку на грант. Праект Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь створыць уласны інструмент мікрафінансавання, каб па меншай меры 200 малых прадпрыемстваў змаглі атрымаць сродкі. У той жа час праект EU4Youth Employability and Stability прадастаўляе фінансаванне самых цікавых бізнес-ідэй, пасля ўдзелу ў трэнінгу для маладых прадпрымальнікаў. Напрыклад, Вольга Каляга і Мілана Леановіч атрымалі гранты на рэалізацыю праектаў, якія яны распрацавалі прама на курсах.

3. У мяне ўжо ёсць бізнес, але мне патрэбна дапамога, каб яго развіваць. На якую падтрымку ЕС я магу разлічваць?

Калі ў вас ужо ёсць бізнес і вы хочаце далей развівацца, фінансаванне (і навучанне) даступнае праз шэраг праграм у рамках ініцыятывы EU4Business, якая акумулюе падтрымку ЕС на карысць развіцця прыватнага сектара па ўсёй Беларусі.

Звярніце ўвагу на праграму ЕБРР Women in Business. Яна дае крэдыты, праводзіць трэнінгі і кансультуе кампаніі, якімі кіруюць жанчыны. Мясцовыя партнёры праграмы - IdeaBank, BNB Bank і Belinvest Bank - прапаноўваюць мэтавае фінансаванне, каб спрыяць жанчынам-прадпрымальніцам з дапамогай прадуктаў, якія спецыяльна адпавядаюць патрэбам узначаленых жанчынамі МСП. У рамках праграмы можна таксама скарыстацца персанальным анлайн-інструментам Business Lens. Ён дапаможа ацаніць, на якую падтрымку вы можаце разлічваць.

Фінансаванне ЕС таксама можна атрымаць ад European Fund for South East Europe (EFSE) праз мясцовых партнёраў BNB Bank і Belinvest Bank (сярэдні памер крэдыту 22 тысячы еўра), адкрытае ў тым ліку і для самых дробных кампаній (у штаце якіх менш за 10 супрацоўнікаў) у такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, гандаль і паслугі.

Праграма Advice for Small Businesses таксама прапануе бясплатныя кансультацыі па стратэгіі развіцця, маркетынгу, вытворчасці, кіраванні якасцю, энергаэфектыўнасці, фінансавым менеджменце і інш. Наведайце вэб-сайт ЕБРР, каб даведацца, як падаць заяўку.

Калі ваша кампанія працуе ў тэкстыльнай або швейнай прамысловасці, вы таксама можаце атрымаць кансультацыйную падтрымку і падтрымку па доступу на рынак у рамках праекта Ready to Trade.

4. Хтосьці ўжо пачаў свой бізнес з дапамогай з ЕС?

Вядома, ужо многія.

У 2019 годзе 62 жанчыны-прадпрымальніцы з Беларусі атрымалі крэдыты на агульную суму больш за 2,8 млн еўра ў рамках праграм ЕС падтрымкі МСП, а 23 атрымалі гранты на суму амаль 16800 еўра. Яшчэ 286 жанчын скарысталіся кансультацыйнымі паслугамі. У падтрыманых кампаній гандлёвы зварот вырас амаль на 16 мільёнаў еўра, а ў выніку падтрымкі было створана 1186 новых працоўных месцаў.

Напрыклад:

Кацярыне Глушэц новы Цэнтр пашырэння і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый дапамог ператварыць яе ідэю ў бізнес-план. Гэты Цэнтр быў створаны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў рамках ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост» (Mayors for Economic Growth).

Людміла Чабатар, Тамара Цвярдоўская і Галіна Ермакова ў Слаўгарадскім раёне развіваюць свае невялікія турыстычныя кампаніі з рознай спецыялізацыяй –традыцыйная кухня, выраб сыру і пчалярства. Яны атрымалі дапамогу ЕС у рамках праекта рэгіянальнага развіцця, які падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы і культурную спадчыну.

Святлана Серыкава і яе муж Андрэй пачыналі з малога – у 2009 годзе адкрылі фабрыку па пашыве ніжняй бялізны. Але пасля яны вырашылі развіваць бізнес. Яны скарысталіся кансультацыямі EU4Business па пытаннях брэндынгу і маркетынгу. У выніку яны пашырылі асартымент ад ніжняй бялізны да адзення, падвоілі экспарт і павялічылі абарот на 87%.

5. Я не ўпэўненая, што хачу адкрыць бізнес, але хацела б навучыцца чамусьці новаму. Што можа мне прапанаваць ЕС?

Праекты EU4Youth Aд працаўладкавання да стабільнасці (EY4Youth Employability and Stability) і Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання між іншага таксама надаюць вялікую ўвагу паляпшэнню навыкаў прадпрымальніцтва сярод асоб ва ўзросце да 35 гадоў, асабліва ў менш заможных рэгіёнах Беларусі.

Для маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў ЕС прапануе выдатныя магчымасці ў рамках сваіх моладзевых праграм Erasmus+. Вы можаце далучыцца да амаль 3500 маладых беларусаў, якія ўжо атрымалі новыя навыкі і назапасілі каштоўны досвед, дзякуючы ўдзелу ў моладзевых праектах або валанцёрскай працы за мяжой у рамках Еўрапейскага корпуса салідарнасці.

6. Да каго я магу звярнуцца па дапамогу?

Зайдзіце на вэб-сайт праграмы Mayors for Economic Growth і даведайцеся, ці ўваходзіць ваш горад у лік падпісантаў і што робяць мясцовыя ўлады, каб побач з вамі з'яўлялася больш працоўных месцаў і развіваўся бізнес.

Праграму падтрымкі мясцовага эканамічнага развіцця рэалізуе офіс ПРААН у Беларусі – падпішыцеся на старонку праграмы ў Facebookкаб быць у курсе навін, магчымасцей і кантактаў.

Калі ў вас ужо ёсць свой бізнес і вы хочаце яго развіць, даведайцеся, якія магчымасці навучання і фінансавання даступныя па лініі EU4Business in BelarusВэб-сайт змяшчае ўсеабдымную інфармацыю пра крэдытныя і грантавыя магчымасці, а таксама паслугі па развіцці бізнесу. Там таксама знаходзіцца Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі пра COVID-19, дзе пералічаныя захады ЕС, накіраваныя на тое, каб дапамагчы малому бізнесу Беларусі спраўляцца з крызісам.

Праекты EU4Youth рэалізуюць SOS Дзіцячыя вёскі ў Беларусі (Ад працаўладкавання да стабільнасці) і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання) і Беларускі зялёны крыж (Школьны сад для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва).

Па пытаннях адукацыі і падтрымкі моладзі звяртайцеся ў нацыянальны офіс Erasmus+ у Беларусі.

А таксама заставайцеся ў курсе ўсіх навін пра магчымасці фінансавання ад ЕС, падпісаўшыся на Facebook старонку Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.